Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ
Ён узначальваў барысаўскі клуб з кастрычніка 2022 года.
У Брысбене вызначылася суперніца другой ракеткі свету беларускі Арыны Сабаленкі на стадыі 1/8 фіналу. У заключным матчы дня 33-я ракетка планеты кітаянка Чжу Лін нанесла паразу Даніэль Колінз з лікам 1:6, 6:3, 7:6. Матч доўжыўся 2 гадзіны 31 хвіліну.
Кірыл Брыкун пакінуў «Юнацтва»
Беларускі нападнік Кірыл Брыкун і менскае “Юнацтва” завяршылі сваё супрацоўніцтва. Пра гэта паведамляе клубная прэсавая служба. У гэтым сезоне Брыкун згуляў у 26 матчах і набраў 2 (1+1) ачкі пры паказчыку карыснасці “-1” і 10 хвілінах штрафу. 33-гадовы форвард выступаў за “Юнацтва” з сезона-2018/19. Кірыл Брыкун з’яўляецца пяціразовым чэмпіёнам Беларусі.
Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ
Рулявы “жоўта-сініх” Кірыл Альшэўскі, які ўзначальваў БАТЭ з кастрычніка 2022 года, пакінуў БАТЭ. «Рассталіся з клубам і шэраг асістэнтаў Кірыла Пятровіча – гэта старэйшы трэнер Аляксандр Лісоўскі, трэнер брамнікаў Эдуард Тучынскі, адміністратар Андрэй Ігнатовіч, масажыст Андрэй Крыўчык. Таксама пакінуў «жоўта-сініх» і галоўны трэнер дублюючага складу Віктар Ганчарэнка. ФК БАТЭ дзякуе ўсім спецыялістам за працу і жадае ім поспехаў у далейшай кар’еры!» – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта БАТЭ.
«Арыс» Шпілеўскага не ўтрымаў нічыю на 6-й даданай хвіліне
Кіпрскі “Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, у матчы 17-га тура саступіў у гасцях “Пафасу”, прапусціўшы адзіны мяч на шостай даданай хвіліне. Беларус Арцём Шуманскі на матч заяўлены не быў. Такім чынам, клуб з Лімасола ў апошніх чатырох матчах святкаваў толькі адну перамогу. За дзевяць тураў да заканчэння чэмпіянату “Арыс” з 32 ачкамі размяшчаецца на 5-м месцы, адстаючы ад лідыруючага АПАЭЛ на 7 балаў.
Эбонг пакінуў «Астану»
Крыніца Goal.kz паведамляе, што беларус Макс Эбонг ужо пакінуў “Астану”. У найлепшага футбаліста Беларусі 2023 года завяршыўся тэрмін дзеяння кантракта. Новае пагадненне заключана не будзе. За “Астану” Эбонг выступаў з 2020 года. У яе складзе ён станавіўся чэмпіёнам Казахстана (2022) і двойчы станавіўся ўладальнікам Суперкубка (2020, 2023). Паведамлялася, што ўраджэнец Віцебска можа працягнуць кар’еру ў бакінскім “Нафтчы”.
Беларускае Радыё Рацыя