Як аднавіць давер да апазіцыі?
Для беларусаў і для перспектывы краіны вельмі важна ўнутраная кансалідацыя, лічыць беларускі палітолаг Павел Усаў.
Для беларусаў і для перспектывы краіны вельмі важна ўнутраная кансалідацыя.
Пра гэта заявіў беларускі палітолаг Павел Усаў:
-Мы назіраем распад апазіцыі. Мы назіраем расчараванне ў людзей як у Беларусі, так і па-за Беларуссю. Таму неабходна затармазіць гэты ўнутраны апазіцыйны распад. Пытанне, як гэта зрабіць і хто гэта зробіць, адкрытае. На сённяшні момант ніхто не мае рэцэпту, як аднавіць апазіцыю, як аднавіць давер да апазіцыі. Усё ў руках выключна палітычнага лідарства. І тут ужо цяжар адказнасці ляжыць на плячах Ціханоўскай. Наколькі яна здольная ўзяць на сябе абсалютна ўсе неабходныя лідарскія функцыі, каб змяніць сітуацыю.
Пры гэтым самай натхняльнай падзеяй 2023-га Павел Усаў назваў марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно”. Таксама Павел Усаў падтрымаў падзею ў Бельведэрскім палацы. На мерапрыемства ён прыйшоў з сынам. “Трэба, каб маладое пакаленне таксама бачыла, як у цывілізаваным дэмакратычным грамадстве выглядае палітычнае жыццё”, – патлумачыў дзеяч.
Слухайце гутарку ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя