Служба «Адно Акно» запусціла беларускамоўную версію сайта
Такім чынам «Адно Акно» далучаецца да ініцыятывы Аб'яднанага пераходнага кабінета, які абвясціў 2024 год Годам беларускай нацыянальнай традыцыі.
Служба «Адно акно» запускае беларускамоўную версію сайта. Такім чынам «Адно Акно» далучаецца да ініцыятывы Аб’яднанага пераходнага кабінета, які абвясціў 2024 год Годам беларускай нацыянальнай традыцыі.
Кажа піяр-мэнэджар службы спадарыня Анастасія:
-Зараз «Адно Акно» працуе ў дзвюх версіях – беларускай і расейскай. На беларускай мове дасяжная не толькі навігацыя на платформе, але і ўсе матэрыялы па юрыдычнай, фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і другіх відах дапамогі для палітвязняў і іхных сем’яў. На платформу ўжо паступіла некалькі сотняў зваротаў. Людзей больш за ўсё хвалююць фінансавыя і юрыдычныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй і працягненнем дакументаў за мяжой. Тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі, часцей за ўсё цікавяцца магчымасцю тэрміновай эвакуацыі з краіны.
Ініцыятарам стварэння Службы была прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова. «Адно Акно» стала працягам ідэі марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё роўна!» і адказам на шматлікія звароты па дапамогу.
Спасылка на беларускамоўную версію Службы “Адно Акно”: https://help.by.social/hc/be.
Беларускае Радыё Рацыя