Чаму Захад такі нерашучы ў беларускім крызісе? Адказвае нямецкі экспэрт
Свой адказ на гэтае пытаньне дае ў артыкуле «Чаму Беларусь важная» Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала. Ён піша пра наступствы, якія нясьмеласьць Захаду будзе мець ня толькі для беларусаў, якія хочуць пераменаў, але і для бясьпекі ўсяго рэгіёну.