«Нават у беларускамоўных групах з дзецьмі не размаўляюць па-беларуску». Бацькі дашкольнікаў пра праблемы з адукацыяй на роднай мове (14 фото)
Сітуацыя з беларускай мовай у сферы адукацыі досыць сумная, асабліва ў дзіцячых садках. Па дадзеных Міністэрства адукацыі, у бягучым навучальным годзе ўсяго 39 780 дзяцей выхоўваліся ў садках па-беларуску. Гэта менш за 10%, бо агульная колькасць дашкольнікаў сёлета — 426,3 тысячы. Аднак і гэтая невялікая колькасць дзяцей, па словах іх бацькоў, мала чуе беларускую мову нават у спецыялізаваных групах...