Пажаданні ад праваабаронцаў
У розных формах працягваецца кожнадзённая барацьба за кожнага пацярпелага беларуса.
Сябры праваабарончага цэнтра «Вясны» усё робяць для таго, каб дапамагчы пацярпелым ад жорсткіх рэпрэсій у Беларусі.
Чаго жадаюць для сваіх грамадзян тыя, хто ахвярна бароніць правы іншых, кажа праваабаронца Леанід Судаленка з Гомеля:
– Жадаю палітычнай амністыі, усе яны не адразу здабылі свабоду. Свабода патрэбна найперш палітвязням і іх сем’ям, свабода патрэбна і зʼехаўшым нам, свабоды чакаюць і беларусы, якія засталіся ў краіне.
– Каб усё наладзілася, каб Беларусь вярнулася ў прававое поле, каб мы ўсе вярнуліся да хатаў
– Дачакацца добрых навінаў, добрых пераменаў. І не толькі дачакацца, а разам зрабіць так, каб мы перамаглі.
А пакуль у розных формах кожнадзённая барацьба за кожнага пацярпелага беларуса.
Беларускае Радыё Рацыя