Жаночы клуб у Беластоку запрашае на сустрэчу пра іміграцыю
Сустрэча адбудзецца 5 студзеня ў беластоцкім хабе "Новая Зямля". Пачатак 19.00. Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
У пятніцу, 5-га студзеня, у беластоцкім Хабе «Новая Зямля» адбудзецца чарговае паседжанне Жаночага клуба, прасвечанае тэме іміграцыі.
Кажа заснавальніца клуба – спадарыня Святлана:
– Клуб створаны для таго, каб дапамагаць у адаптацыі жанчынам у іміграцыі. Але цяпер мы запрашаем не толькі жанчын, але і мужчын, праводзім супольныя сустрэчы, таму што аказалася, што тэма вельмі цікавая і важная для ўсіх. Асноўная думка – гэта дапамагчы стварыць тыя сувязі, якія былі страчаны пры пераездзе. У гэтую пятніцу будзе менавіта тэма іміграцыі. Мы будзем размаўляць пра тое, што нам дапамагае на кожным этапе іміграцыі, што можна перанесці, што нельга, што новае з’явілася ў нашым жыцці. Гэта ўсё спалучыць і стварыць нейкую новую мадэль свайго жыцця.
Падчас паседжання Жаночага клуба ў Беластоку чакаецца абмен досведам і думкамі вакол перажывання іміграцыі беларусамі. Пачатак а 19-й.
Зарэгістравацца на сустрэчы можна на старонцы клуба.
Беларускае Радыё Рацыя