Тбілісі: Маляваныч запрашае на «Калядкі»
"Каляды з Маляванычам" адбудуцца ў Тбілісі 5 студзеня па адрасе Petriashvili 24. Пачатак 13.00.
У сталіцы Грузіі Тбілісі 5 студзеня 2014 году адбудзецца мерапрыемства пад назваю «Каляды з Маляванычам».
Чым будзе адметная гэтая сустрэча кажа наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гэта будзе батлейка, спектакль «Цар Ірад». Маляваныч, ён жа Аляксандр Ждановіч, раскажа таксама казкі, правядзе рухомыя гульні з дзецьмі. І апроч гэтага адбудзецца майстар-клас вырабу навагодніх сняжынак. Для таго, каб патрапіць на мерапрыемства, трэба абавязкова зарэгістравацца па спасылцы.
Беларускае Радыё Рацыя