Новым прэм’ерам Брытаніі стане Рышы Сунак
Рышы Сунак паабяцаў, што яго першым замежным візітам у якасці прэм'ер-міністра будзе паездка ў Кіеў.
Artykuł Новым прэм’ерам Брытаніі стане Рышы Сунак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Рышы Сунак абраны новым лідарам Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, паведамляе партыя. Гэта азначае, што ён зойме пасаду прэм’ер-міністра.
Перад галасаваннем лідар Палаты абшчын Пені Мордант заявіла аб зняцці сваёй кандыдатуры ў падтрымку Сунака. Сунак застаўся адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка партыі.
Узлёт Рышы Сунака ў палітыцы быў незвычайна хуткім. У пачатку 2020 года, ва ўзросце ўсяго 39 гадоў, Борыс Джонсан вылучыў яго на пасаду міністра фінансаў Вялікабрытаніі. Ён займае месца ў парламенце толькі з 2015 года.
З 2020 па ліпень 2022 года Сунак займаў пасаду міністра фінансаў.
Рышы Сунак паабяцаў, што яго першым замежным візітам у якасці прэм’ер-міністра будзе паездка ў Кіеў.
Artykuł Новым прэм’ерам Брытаніі стане Рышы Сунак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.