Львоў сёлета таксама далучаецца да агульнай акцыі «Ноч паэтаў»
Як кажа беларуская журналістка Аліна Рудзіна, якая зараз жыве ў Львове, на беларускую сучасную незалежную культуру запыт ідзе і ад украінскага грамадства.
Artykuł Львоў сёлета таксама далучаецца да агульнай акцыі «Ноч паэтаў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечарыны памяці рэпрэсаваных беларусаў. Як памяць пра ноч, калі з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў.
Як кажа беларуская журналістка Аліна Рудзіна, якая зараз жыве ў Львове, на беларускую сучасную незалежную культуру запыт ідзе і ад украінскага грамадства, таму яны праводзяць па магчымасці, як мага больш акцый і мерапрыемстваў.
– Зараз плануецца сумесная „Ноч паэтаў”. Гэта ініцыятыва адбываецца па ўсім свеце, па ўсіх дыяспарах. На жаль, не можа адбывацца ў самой Беларусі. А тут нам дапамагаюць украінскія сябры. То бок, мы зараз намагаемся праз нейкія культурныя ініцыятывы адшукваць падобнае і прадстаўляць. І вось у гэтым напрымку, мне здаецца, у нас больш за ўсё шанцаў.
Ёсць і яшчэ больш планаў, пра якія пакуль складана паведамляць, кажа Аліна Рудзіна. Вядома, ваенная рэчаіснасць ускладняе іх рэалізацыю. У Львове дзейнічае каменданцкая гадзіна, таму гэта даводзіцца ўлічваць, да таго ж яшчэ кожнае мерапрыемства можа перарваць паветраная трывога, падчас якой абавязкова трэба усіх удзельнікаў эвакуяваць у бяспечнае месца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Львоў сёлета таксама далучаецца да агульнай акцыі «Ноч паэтаў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.