Раман Кабачый: Гэта была цяжкая раніца для многіх гарадоў Украіны
Украінскі гісторык і публіцыст Раман Кабачый знаходзіцца ў цэнтры Кіеве. У нашым эфіры ён распавёў пра абстаноўку ва ўкраінскай сталіцы.
Artykuł Раман Кабачый: Гэта была цяжкая раніца для многіх гарадоў Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Украінскі гісторык і публіцыст Раман Кабачый знаходзіцца ў цэнтры Кіеве. У нашым эфіры ён распавёў пра абстаноўку ва ўкраінскай сталіцы.
Ён падкрэсліў, што гэта была цяжкая раніца для Кіева і многіх іншых гарадоў Украіны. У Кіеве ракеты трапілі ў гістарычны цэнтр горада.
-Удар быў нанесены фактычна па гістарычным цэнтры. Ракеты ўпалі ля парку Шаўчэнкі. Я так разумею, што мэтай было не скрыжаванне вуліц, а „Укртэлеком”. Але там павяляталі вокны. Недалёка ёсць дзіцячая пляцоўка, куды прыходзіць багата дзяцей, то некалькі дзіўна выглядае, наколькі гэта стратэгічныя аб’екты для Расеі.
РР: Як кіяўляне рэагуюць на тое, што адбываецца?
Раман Кабачый: Ёсць сістэма апавяшчэння. Тэлеграм-каналы паведамляюцть нават задоўга да таго, як будзе паветраная трывога і пра тое, што могуць быць прылёты. То бок, вельмі часта кожны сам па сабе вызначае, дзе ён можа быць, наколькі ён можа быць гатовы. Як толькі скончылася паветраная трывога, а сёння яна трывала найбольш за апошні час, то ўсе людзі былі на вуліцах. Магазіны адкрыліся.
РР: Яшчэ вельмі балючая тэма для беларусаў. Былі розныя сведчанні, што дроны-камікадзэ сёння вылецелі з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны. Плюс новая заява Лукашэнкі, пра разгортванне супольнай вайсковай групоўкі разам з РФ. Як вы лічыце, ён працягвае імітаваць дзейнасць ці не?
Раман Кабачый: Я скажу як чалавек, які вельмі спачувае беларускаму народу. Тое, што я сёння пабачыў, вось яна і ёсць сапраўдная Нобелеўская прэмія для беларусў, расіян і ўкраінцаў. Кожны дзень выкарыстоўвання Лукашэнкам беларускай тэрыторыі для агрэсіі РФ супраць Украіны, робіць украінцаў больш злымі да беларусаў. І кожны дзень будзе павялічваць непрыязнь і непрыняцце беларусаў як здатных што-небудзь зрабіць. З іншага боку, калі Лукашэнка возьмецца прымушаць беларускую армію да ўдзелу ў вайне супраць Украіны, то ўкраінцы разлічваюць, што армія выкарыстае зброю не супраць Украіны, а супарць Лукашэнкі.
У сённяшняй атацы на ўкраінскія гарады Расея выкарыстала высокадакладныя ракеты. Пра гэта паведаміў спікер камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат. Паводле яго было выпушчана 83 ракеты, з якіх 43 былі збітыя ўкраінскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Раман Кабачый: Гэта была цяжкая раніца для многіх гарадоў Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.