Лукашэнка анансаваў прыбыццё тысяч расейскіх вайскоўцаў
Па ацэнцы ГУР Украіны, колькасць кантынгенту можа скласці не менш за 20 тыс. чалавек.
Artykuł Лукашэнка анансаваў прыбыццё тысяч расейскіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусь будуць перакінуты тысячы расейскіх вайскоўцаў. Мінабароны даручана прыняць іх. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе з ваеннымі і сілавікамі. Паводле яго слоў, у суботу ў ходзе перагавораў з Уладзімірам Пуціным была дасягнута дамоўленасць аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Саюзнай дзяржавы.
Ён адзначыў, што хаця ў РФ і хапае праблем, у Беларусь прыбудуць тысячы расейскіх вайскоўцаў.
«Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек. І будзьце гатовы ў бліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі», — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.
Разгортванне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў нібыта рыхтуемым нападам з боку Украіны і краін НАТА.
Трэба адзначыць, што яшчэ ў канцы верасня, неўзабаве пасля пачатку мабілізацыі ў Расеі, украінская разведка папярэджвала аб перакідцы ў Беларусь расейскіх падраздзяленняў. Па ацэнцы ГУР Украіны, колькасць кантынгенту можа скласці не менш за 20 тыс. чалавек.
Artykuł Лукашэнка анансаваў прыбыццё тысяч расейскіх вайскоўцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.