Чарговыя абмежаванні для беларускіх вытворцаў на вываз прадукцыі за мяжу
Дзяржаўны рэгулятар абгрунтоўвае гэта неабходнасцю насычэння ўнутранага рынку прадукцыяй.
Artykuł Чарговыя абмежаванні для беларускіх вытворцаў на вываз прадукцыі за мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Улады Беларусі ўвялі для сямі буйных вытворцаў мяса-малочнага сектара рэспублікі абмежаванні на вываз прадукцыі за мяжу. Ім часова забараняецца экспартаваць мяса курыцы, сталовыя яйкі і малочную прадукцыю ў Расею.
Пра гэта паведамляе «Коммерсант». У распараджэнні выдання апынуўся ліст, датаваны 5 кастрычніка, у якім дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі паведамляе аб прыпыненні выдачы ветэрынарных сертыфікатаў на экспарт для шэрагу мясцовых вытворцаў мяса-малочнага сектара.
Рэгулятар абгрунтоўвае гэта неабходнасцю насычэння ўнутранага рынку прадукцыяй. Напярэдадні ўлады абяцалі, што дэфіцыту прадукцыі ў Беларусі ў сувязі з замарозкай цэн не будзе.
Artykuł Чарговыя абмежаванні для беларускіх вытворцаў на вываз прадукцыі за мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.