Сяржук Сыс. Vivo et spero
Пад такім агульным загалоўкам надрукавана вялікая падборка новых вершаў Сержука Сыса ў свежым нумары электроннага выдання “Наша слова. Pdf”.
Artykuł Сяржук Сыс. Vivo et spero pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пад такім агульным загалоўкам надрукавана вялікая падборка новых вершаў Сержука Сыса ў свежым нумары электроннага выдання “Наша слова. Pdf”, які рэдагуе Станіслаў Суднік.
Гэта вершы пра Радзіму, пра Вільню і волю, пра слівы і сонца, пра надзею і спадзяванне:
Кажуць, бессэнсоўна ў зжытае вяртацца,
„Толькі тут і зараз”, іншага няма.
Можа досыць, памяць, гэтых правакацый –
„Vivo et spero”, мусіць, нездарма.
У рамках чарговага пасяджэння літаратурнага аб’яднання „Суквецце” пры рэдакцыі „ЛідаМедыяКампанія” адбылася прэзентацыя кнігі вершаў адной з самых актыўных удзельніц літаб’яднання Ірыны Маркевіч з Ліды. Гэтай падзеі літаратурная грамадскасць Лідчыны чакала некалькі гадоў – і вось кніга „Даверлівы дыялог” убачыла свет і была прэзентавана ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Пра гэта таксама паведамляе “Наша слова”.
Максім Танк – паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар, знакавая постаць у гісторыі беларускай літаратуры і адзін з лепшых майстроў паэтычнага слова ў галіне вершаванай формы. У бібліятэках Лідскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння паэта.
Так, у філіяле „Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” ладзілася паэтычная хваля „Гартаючы жыцця свайго старонкі”. Пра гэта чытачы таксама даведаюцца са свежага нумару “Нашага слова”. Прачытаюць яны і шэраг іншых цікавых матэрыялаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяржук Сыс. Vivo et spero pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.