Беларус які жыве ў Кіеве распавёў, як там адчуваецца вайна
Вайна ва Украіне цягнецца 217 дзён. Але некаторыя лічаць, што пачатак ваеннага канфлікту неабходна лічыць з лютага 2014, а не 2022 года.
Artykuł Беларус які жыве ў Кіеве распавёў, як там адчуваецца вайна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Хоць актыўных баявых дзеянняў ва ўкраінскай сталіцы не вядзецца, адчуванне вайны ўсё роўна ёсць.
Пра гэта распавёў беларус спадар Аляксандр, які жыве ў Кіеве і ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча. Кіеўскую вобласць можна назваць адной з самай абароненай ад прылётаў ракет часткаю Украіны, – адзначыў ён:
– Я знаходжуся ў Кіеве, груба кажучы, раён Святашынскі. Я знаходжуся тут ужо каля года. Калі пачалася вайна, я знаходзіўся непасрэдна ў горадзе Кіеве. Рэакцыя вядома была – страх. А далей – пакора, злосць, і гэтак далей.
Вайна ва Украіне цягнецца 217 дзён. Але некаторыя лічаць, што пачатак ваеннага канфлікту неабходна лічыць з лютага 2014, а не 2022 года, калі адбыліся першыя спробы акупацыі ўкраінскіх тэрыторый.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларус які жыве ў Кіеве распавёў, як там адчуваецца вайна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.