Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з армянамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ
У нямецкім Гіфхорне беларусы згулялі 1:1 з камандай Арменіі.
Artykuł Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з армянамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі нічыёй завяршылі першы кваліфікацыйны раунд першынства Еўропы. У нямецкім Гіфхорне беларусы згулялі 1:1 з камандай Арменіі. Абодва мячы былі забітыя ў другой палове сустрэчы: на зыходзе гадзіны гульнявога часу Арсень Агееў вывеў беларускую каманду наперад, а неўзабаве Вардан Таўмасян зраўняў лік. Да гэтага беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з аднагодкамі са Славакіі 1:1 і буйна прайгралі камандзе Германіі 1:5. Выніковае становішча ў 11-й адборавай групе: Германія – 9 ачкоў, Славакія – 4, Беларусь – 2, Арменія – 1. У наступны этап кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ выйдуць па дзве лепшыя дружыны з 13 квартэтаў, а таксама лепшая каманда з тых, хто зойме трэція месцы. Фінальны турнір з удзелам васьмі юніёрскіх зборных пройдзе з 3 па 16 чэрвеня на футбольных арэнах Мальты.
Маладзёжная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з казахстанцамі ў таварыскім матчы
Маладзёжная зборная Беларусі (U-21) згуляла ўнічыю з камандай Казахстана ў хатнім таварыскім матчы – 1:1. На гол Максіма Самародава на 32-й хвіліне праз 10 хвілін адказаў Ягор Карпіцкі. 21 верасня ў Барысаве беларусы нагадаю пацярпелі разгромную паразу ад расейцаў — 1:6.
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фінальнай стадыі Лігі Нацый
Зборная Украіны згуляла ўнічыю з камандай Шатландыі ў матчы заключнага тура групавога этапа Лігі нацый – 0:0. Шатландцы фінішавалі першымі ў групе „В1”, украінцы – другімі. Зборная Ірландыі перамагла каманду Арменіі – 3:2 і фінішавала ў гэтай жа групе трэцяй, армяне – чацвёртымі. Грэкі перайгралі паўночнаірландцаў 3:1, зборная Косава — кіпрыётаў 5:1. Зборная Грэцыі выйграла групу „С2”. У групе B2 зборная Ісландыі згуляла ўнічыю з камандай Албаніі – 1:1. Ісландцы разышліся мірам з суернікамі ў кожным з чатырох матчаў групавога турніру і занялі другое месца. На першым Ізраіль, на трэцім Албанія, Расея была адхілена ад удзелу. Зборная Сербіі адолела каманду Нарвегіі – 2:0 і выйграла групу „В4”, нарвежцы другія.
Зборная Іспаніі адолела каманду Партугаліі ў матчы заключнага тура групавога этапа Лігі нацый — 1:0. Адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў форвард іспанцаў Альвара Марата. Зборная Іспаніі выйграла групу „А2”. Зборная Швейцарыі перамагла каманду Чэхіі – 2:1. Швейцарцы фінішавалі трэцімі ў групе, чэхі – апошнімі. Такім чынам, у „фінал чатырох” Лігі нацый выйшлі зборныя Іспаніі, Нідэрландаў, Італіі і Харватыі. Краіна-гаспадыня фінальнай стадыі Лігі нацый будзе выбрана сярод гэтых чатырох зборных, паўфінальныя пары будуць вызначаны ў выніку адкрытага лёсавання. Паўфіналы турніру адбудуцца 14 і 15 чэрвеня. Матч за 3-е месца і фінал – 18 чэрвеня наступнага года.
Шаранговіч закінуў першую хатнюю шайбу „Нью-Джэрсі” ў перадсезонцы
У выставачным матчы НХЛ „Нью-Джэрсі” на хатняй арэне апынуўся мацней за „Айлендэрс” — 4:1. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у трэцім звяне, разам з Браянам Піньё і Фабіянам Сетэрлундам. У першым перыядзе Шаранговіч закінуў шайбу, тэхнічным кісцевым кідком застаў знянацку брамніка „астравіцянаў” Іллю Сарокіна. У выставачным матчы НХЛ „Арызона” на чужым лёдзе саступіла ў авертайме „Даласу” — 3:4. Беларускі абаронца „каётаў” Уладзіслаў Калячонак выходзіў на пляцоўку ў першай пары, з Конарам Тымінсам. На 52-й хвіліне, калі „Арызона” гуляла ў меншасці, Калячонак апярэдзіў перад чужой брамкай Уіла Батчэра, закінуў шайбу і перавёў гульню ў авертайм.
Менскае „Дынама” згуляе супраць ХК „Сочы” ў матчы чэмпіянату КХЛ
Гульцы менскага „Дынама” сёння завершаць чарговую выязную серыю ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ матчам супраць хакейнага клуба „Сочы”. Сочынцы з’яўляюцца аднымі з галоўных няўдачнікаў цяперашняга сезона: у каманды Андрэя Назарава 9 паразаў у 10 матчах і апошняе месца на Захадзе. Справы ў „зуброў” ідуць значна лепш: з 14 баламі дынамаўцы размяшчаюцца на 6-й пазіцыі ў сваёй канферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з армянамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.