Пуцін падпісаў закон аб пазбаўленні волі за адмову ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях
Таксама, паводле закона, уводзіцца крымінальная адказнасць за добраахвотную здачу ў палон (ад 3 да 10 гадоў) і за марадзёрства (да 15 гадоў).
Artykuł Пуцін падпісаў закон аб пазбаўленні волі за адмову ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб папраўках у Крымінальны кодэкс РФ. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі.
Так, прызваныя на ваенныя зборы з запасу будуць несці крымінальную адказнасць за няяўку або самавольнае пакіданне месца службы нароўні з кантрактнікамі.
Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць за добраахвотную здачу ў палон (ад 3 да 10 гадоў) і за марадзёрства (да 15 гадоў).
Таксама папраўкі прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў за «адмову, якая пацягнула цяжкія наступствы”, удзельнічаць у ваенных ці баявых дзеяннях падчас ваеннага становішча (альбо ва ўмовах узброенага канфлікту).
Такая ж адказнасць прадугледжваецца за невыкананне загада начальніка, які быў аддадзены ў такіх самых умовах.
Нагадаем, Пуцін абвясціў аб частковай мабілізацыі ў Расеі. Указ аб гэтым ужо падпісаны і апублікаваны на сайце Крамля.
Мабілізацыйныя мерапрыемствы пачаліся з 21 верасня.
Artykuł Пуцін падпісаў закон аб пазбаўленні волі за адмову ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.