У Вільні адбудзецца дабрачынны канцэрт „ЗА БЕЛАРУСКIХ ВАЯРОЎ СВАБОДЫ!”
Дабрачынны канцэрт адбудзецца 24 верасня ў Віленскім касцёле Святога Барталамея. Пачатак а 14-ай гадзіне паводле мясцовага часу.
Artykuł У Вільні адбудзецца дабрачынны канцэрт „ЗА БЕЛАРУСКIХ ВАЯРОЎ СВАБОДЫ!” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
ЗА БЕЛАРУСКIХ ВАЯРОЎ СВАБОДЫ! Пад такім лозунгам 24 верасня ў Віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца дабрачынны канцэрт, прысвечаны падтрымцы ваяроў і добраахвотнікаў нацыянальнага беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, які ўваходзіць у склад ўкраінскіх узброеных сіл.
„Мы хочам падтрымліваць ўсіх тых, хто ваюе за свабоду,” – кажа суарганізатар мерапрыемства Наталля Калегава з беларускай некамерцыйнай арганізацыі “Дапамога”.
– Нашыя хлопцы, якія змагаюцца за свабоду Беларусі, разумеюць на колькі важна свабода для ўсіх людзей, і разумеюць, што Украіна зараз абараняе ад чумы ўвесь свет. І як людзі, для якіх вельмі важная свабода, яны пайшлі ваяваць ва Украіну. Для іх і для нас вельмі важна паказаць, што мы тут гатовы дапамагаць і падтрымліваць гэтае іх рашэнне.
Дабрачынны канцэрт “ЗА БЕЛАРУСКIХ ВАЯРОЎ СВАБОДЫ!” адбудзецца заўтра, 24 верасня, у Віленскім касцёле Святога Барталамея. Пачатак а 14-ай гадзіне паводле мясцовага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вільні адбудзецца дабрачынны канцэрт „ЗА БЕЛАРУСКIХ ВАЯРОЎ СВАБОДЫ!” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.