У Расеі хочуць прызваць 1,2 мільёна чалавек
У Маскве план мабілізацыі — да 16 тысяч. Ахвяраў у асноўным будуць шукаць у рэгіёнах.
Artykuł У Расеі хочуць прызваць 1,2 мільёна чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналісты расейскага апазіцыйнага выдання «Медузы» паспрабавалі даведацца, якую колькасць расейцаў улады РФ збіраюцца «мабілізаваць».
У рамках «частковай мабілізацыі» ў Расеі збіраюцца прызваць у войска 1,2 мільёна чалавек. Пра гэта «Медузе» распавяла крыніца, блізкая да аднаго з федэральных міністэрстваў. Адначасова з гэтым крыніца «Медузы», блізкая да кіраўніцтва Масквы, паведаміла, што ў сталіцы плануюць мабілізаваць да 16 тысяч чалавек. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца, блізкая да аднаго з федэральных міністэрстваў. У Пецярбургу прызваць збіраюцца 3,2 тысячы чалавек, дадала крыніца, блізкая да паўнамоцнага прадстаўніка Паўночна-Заходняй федэральнай акругі.
Суразмоўца, блізкі да аднаго з федэральных міністэрстваў, адзначыў, што з абласных цэнтраў «рэкамендавалі набіраць па мінімуму». Ён дадаў: «Ідуць па сельскіх раёнах, там няма СМІ, апазіцыі і большая падтрымка [вайны]».
Artykuł У Расеі хочуць прызваць 1,2 мільёна чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.