Гандбалісты зборнай Беларусі ўпершыню выйгралі Кубак Белгазпрамбанка
У вырашальным паядынку за першае месца падначаленыя Юрыя Шаўцова перайгралі чэмпіёнаў Беларусі гандбалістаў клуба "Мяшкоў Берасце".
Artykuł Гандбалісты зборнай Беларусі ўпершыню выйгралі Кубак Белгазпрамбанка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Белгазпрамбанка. У вырашальным паядынку за першае месца падначаленыя Юрыя Шаўцова ва ўпартай барацьбе перайгралі чэмпіёнаў Беларусі гандбалістаў клуба „Мяшкоў Берасце” з лікам 36:32. У стартавым матчы на пляцоўцы спарткомплексу „Вікторыя” гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі разграмілі бронзавага прызёра чэмпіянату краіны „Гомель” – 34:18, потым перамаглі расійскі клуб „Данскія казакі” з Таганрога – 35:31. У гульні за бронзу гандбалісты „Гомеля” адолелі „Данскіх казакоў” 30:28.
Футбалісты БАТЭ захавалі лідарства ў чэмпіянаце Беларусі
Футбалісты БАТЭ не ўтрымалі перамогу над „Белшынай”, але захавалі лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі. Да 74-й хвіліны сустрэчы на полі „Барысаў-Арэны” гаспадары выйгравалі з лікам 2:0 пасля дакладных удараў Валерыя Грамыкі з пенальці і Іллі Васілевіча. Аднак затым Ілля Васільеў скараціў разрыў, а потым Дзмітрый Гомза ўсталяваў канчатковы лік – 2:2. Два канкурэнты барысаўчан нечакана пацярпелі паразы. Сталічны „Энергетык-БДУ” разгромна прайграў у Жодзіне мясцоваму „Тарпеда-БелАЗу” – 0:4, а „Іслач” з Мінскага раёна ў Маладзечне саступіла берасцейскаму „Дынама” 1:2. Мінскае „Дынама” ў Гарадзеі ўзяло верх над дзяржынскім „Арсеналам” – 1:0 дзякуючы голу Душана Бакіча на 74-й хвіліне гульні. З такім жа лікам „Гомель” перамог у Мазыры мясцовую „Славію”, а гарадзенскі „Нёман” у сябе дома выйграў у „Слуцка”. Футбалісты „Мінска” на полі сталічнага стадыёна „Трактар” абыгралі гасцей з „Віцебска” 2:0. Сёння ў апошнім паядынку 17-га тура „Дняпро” згуляе ў Магілёве з салігорскім „Шахцёрам”.
”Ягелонія” гуляе да канца
Беластоцкая «Ягелонія» прайграючы «Ракуву» у гасцях 0:2 здолела дамагчыся нічыі ў Чанстахове 2:2, дзякуючы галам у другім тайме Нэнэ і Хесуса Імаза. Пасля 5 тураў у «Ягелоніі» 4 ачкі і 13-е месца ў турнірнай табліцы. Футбалісты „Арэнбурга” з мінімальным лікам перайгралі маскоўскае „Тарпеда” ў хатнім матчы пятага тура чэмпіянату Расіі. Пераможны гол на рахунку Дзмітрыя Вараб’ёва. У складзе пераможцаў
беларусы Міхаіл Сівакоў і Кірыл Пячэнін адыгралі ўвесь матч. Сівакоў атрымаў папярэджанне на 71-й хвіліне матча. Яшчэ адзін наш зямляк, Юрый Кавалёў выйшаў на замену на 84-й хвіліне. У „авазаводцаў”, якія зарабілі адно ачко ў пяці сустрэчах, Дзяніс Лапцеў з’явіўся на полі на 81-й хвіліне.
Футбалісты „Чэлсі” і „Тотэнхэма” не выявілі наймацнейшага ў лонданскім дэрбі, якое стала ўпрыгожаннем другога тура чэмпіянату Англіі – 2:2. Нічыю «шпорам» на 96-й хвіліне выратаваў Хары Кейн. Футбалісты „Нотынгем Форэст” з мінімальнай перавагай перамаглі лонданскі „Вэст Хэм” 1:0. Гэта першая вікторыя „лесарубаў” у англійскай прэм’ер-лізе за апошнія 23 гады. Футбалісты „Баварыі” перамаглі „Вольфсбург” у хатнім матчы другога тура чэмпіянату Германіі. У пераможцаў галы на рахунку Джамала Мусіялы і Томаса Мюлера – 2:0.
Фінал чатырох Кубка Салея ўпершыню прыме Гародня
Фінал чатырох Кубка Салея ўпершыню пройдзе ў Гародні. Гэта стала магчыма дзякуючы перамозе гарадзенцаў над „Брэстам” 5:3. Падначаленыя Яўгена Летава ўзначалілі групу „А”, а па выніках сезона „Нёман” апынуўся вышэй у выніковай табліцы, чым „Віцебск”, які фінішаваў на верхнім радку ў групе „Б”, паведамляе hockey.by.
У іншых матчах „Дынама-Маладзечна” па булітах прайграла „Лідзе” – 3:4. „Юнацтва” „ўсухую” абыграла „Шахцёр” 3:0.
Менскае „Дынама” разграміла ЦСКА ў таварыскім матчы
Менскае „Дынама” абыграла хакеістаў ЦСКА з лікам 6:1 у таварыскім матчы. Па дублю ў складзе мінскай каманды адзначыліся Уладзімір Алістраў і Павел Варфаламееў, па шайбе на рухунку Брэндана Козуна і Сяргея Сапегі. Адзіную шайбу ў гасцей закінуў Ягор Кузьмінаў.
У наступным таварыскім матчы менскае „Дынама” правядзе сустрэчу з гэтай жа камандай 24 жніўня.
„Веспрэм” з Вайлупавым разграміў „Татран”
Венгерскі „Веспрэм” на хатняй арэне разграміў славацкі „Татран” у першым чвэрцьфінальным матчы бягучага сезона СЕХА-лігі — 35:25. У гаспадароў беларускі правы крайні Мікіта Вайлупаў закінуў два мячы.
Венгерскі клуб стаў першым удзельнікам „фіналу чатырох”, што пройдзе ў Задары на пачатку верасня. У паўфінале „Веспрэм” будзе змагацца з пераможцам пары „Еўрафарм Пелістэр” — „Мяшкоў Брэст”.
Кубак Беларусі па пляжным валейболе прайшоў у Менску
У Менску прайшоў Кубак Беларусі па пляжным валейболе. Пераможцамі спаборніцтва сярод жанчын сталі Яна Мілеўская і Ксенія Гарэлікава, сярод мужчын перамаглі Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка.
Халеп перамагла на турніры ў Таронта і заваявала 24-ы тытул у кар’еры
5-я ракетка свету, румынка Сімона Халеп, перайграла бразільянку Беатрыс Хадад Майю, якая займае 24-ы радок рэйтынгу ВTA, у фінале турніру ў Таронта. Матч працягваўся 1 гадзіну 30 хвілін. Халеп выйграла ў трох сэтах – 6:3, 2:6, 6:3. Халеп заваявала 24-ы тытул у кар’еры, перадае sport-express.ru.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Гандбалісты зборнай Беларусі ўпершыню выйгралі Кубак Белгазпрамбанка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.