Беларусы Беластока правядуць акцыю супраць расейскай агрэсіі ва Украіне
Акцыя пройдзе 27 лютага ля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.
27-га лютага ў 18.00 беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае на акцыю супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і ўдзелу Рэспублікі Беларусь у гэтай агрэсіі.
Акцыя пройдзе ля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, вул. Электрычная, 9.
Мы, беларусы, супраць вайны!
Пуціну – сорам!
Ганьба рэжыму Лукашэнкі!