Вольга Гаварцова выйшла ў фінал кваліфікацыі Australian Open
еларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая мае 138-ы нумар сусветнага рэйтынгу, прайшла ў фінал кваліфікацыі першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая мае 138-ы нумар сусветнага рэйтынгу, прайшла ў фінал кваліфікацыі першага ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема” – адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Мінулай ноччу ў другім матчы кваліфікацыйнага этапа беларуска адолела чылійскую тэнісістку Даніэлу Сегель – 6:3, 4:6, 6:3. У вырашальным паядынку за выхад у галоўны турнір Australian Open суперніцай Гаварцовай будзе 113-я ракетка планеты італьянка Марціна Трэвізан.
У жаночым спрынце ў Рупольдынгу Алімбекава заняла чацвёртае месца
У нямецкім Рупольдынгу ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне прайшла жаночая спрынтарская гонка. Перамогу святкавала шведка Эльвіра Оберг, на другім месцы апынулася нарвежка Мартэ Ульсбю-Ройселан, на трэцім — італьянка Даратэя Вірэр.
Беларуска Дзінара Алімбекава саступіла італьянцы толькі паўсекунды і размясцілася на чацвёртай пазіцыі ў турнірнай табліцы. У топ-20 увайшла яшчэ адна беларуска — Алена Кручынкіна, якая заняла 13-е месца. Ганна Сола зрабіла тры промахі і фінішавала 36-й.
Баскетбалісткі „Гарызонта” перамаглі „Алімпію” ў матчы EWBL
Баскетбалісткі „Гарызонта” перамогай завяршылі папярэдні этап жаночай Еўрапейскай баскетбольнай лігі (EWBL). У Вільні дзейны пераможца гэтага турніру, чэмпіён Беларусі „Гарызонт” абыграў гарадзенскую „Алімпію” з лікам 60:48. У пераможцаў самай выніковай стала Анастасія Верамеенка, якая набрала 13 ачкоў, у складзе «Алімпіі» 16 балаў набрала Анастасія Сушчык. У папярэдняй групе А лідыруе „Самара”, якая набарала 9 ачкоў, у „Гарызонта” – 7 ачкоў і 4-я пазіцыя, замыкае групу „Алімпія”, у якой 5 ачкоў пасля 5 гульняў.
„Гомель” абыграў „Металург” у матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі
Хакеісты „Гомеля” на чужым лёдзе абыгралі жлобінскі „Металург” у чарговым матчы беларускай экстралігі. Паядынак скончыўся з лікам 5:3.
Такім чынам, „Металург” прайграў „Гомелю” ўсе чатыры матчы ў гэтым сезоне. А „рысі”, якія святквалі ўжо пяць вікторый запар, абышлі жлабінчанаў у турнірнай табліцы. Падначаленыя Сяргея Стася зараз ідуць другімі, набраўшы 61 ачко, у „Металурга” на бал менш і 3-я пазіцыя. Лідыруе ў турніры „Юнацтва” з 67 ачкамі ў актыве.
Да канца першага круга рэгулярнага чэмпіянату ўсім камандам экстралігі засталося правесці па два матчы.
“Рэал” у авертайме абыграў «Барселону» і выйшаў ў фінал Суперкубка Іспаніі
Мадрыдскі „Рэал” абыграў „Барселону” ў паўфінале Суперкубка Іспаніі і праскочыў у вырашальны матч. Перамогу ў авертайме прынёс мяч Федэрыка Вальвердэ, у асноўны час за «бланкас» вызначыліся Карым Бензема і Вінісіус Жуніёр. „Барселона” двойчы адыгрывалася па ходу асноўнага часу дзякуючы галам Люка дэ Ёнга і Ансу Фаці, але ў экстра-таймах не паспела. У фінале „Мадрыд” сустрэнецца з пераможцам пары „Атлетык” – „Атлетыка”.
Беларускім футбольным клубам забаранілі замежныя зборы ў Турэччыне
Міністэрства спорту Беларусі адмовілася выдаць дазвол на замежныя зборы беларускім клубам, у прыватнасці, «Шахцёру», БАТЭ, мінскаму «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ». Пра гэта паведамляе football.by. Не паўплывала на рашэнне і тое, што на зборы некаторыя клубы збіраліся патраціць не бюджэтныя сродкі, заўважае tribuna.com. Напрыклад, «Тарпеда-БелАЗ» збіралася правесці зборы ў Турэччыне, выкарыстоўваючы «іншыя крыніцы даходу». Тое ж самае тычыцца і чэмпіёна мінулага сэзона — салігорскага «Шахцёра», які зарабіў у еўракубках каля паўмільёна еўра. Паведамляецца, што ў Турэччыне каманда меркавала правесці таварыскія матчы з данецкім «Шахцёрам», кіеўскім «Дынама», маскоўскім «Спартаком» і яшчэ некалькімі статуснымі камандамі. Такая ж сітуацыя склалася і ў менскага «Дынама» з БАТЭ. Пры гэтым сталічны клуб атрымаў дазвол на зборы ў расейскім Сочы, аднак там не найлепшыя ўмовы надвор’я і мала супернікаў адпаведнага ўзроўню для спарынгаў. «Ці толькі пра грошы гэта, калі клубы ледзь не прымушаюць замест Турэччыны ехаць у Расею за тыя ж (калі не большыя) сродкі і ў значна горшыя ўмовы?» — пытаюцца журналісты партала football.by.
Футбаліст, якога Лукашэнка прасіў не ўцякаць з Беларусі, пераехаў у Егіпет
З Беларусі ў Егіпет з’ехаў афрыканскі футбаліст, якога Аляксандр Лукашэнка прасіў не пакідаць нашу краіну. У верасні мінулага года Лукашэнка адкрываў стадыён „Дынама-Юні”. Падчас цырымоніі асаблівую ўвагу яго прыцягнуў Жан Марэль По, які прыехаў з Кот д’Івуара. Кіраўнік дзяржавы сказаў яму: „Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся — дыктатуры ў нас тут няма, як неваторыя палохалі вас”. Аднак усяго праз чатыры месяцы По пераехаў выступаць у егіпецкую каманду, якая займае ў чэмпіянаце перадапошняе, 17-е месца.