Расійскі галкіпер Яўген Памазан перайшоў у ФК "Дынама-Мінск"
31-гадовы навабранец дынамаўскага клуба - выхаванец акадэміі краснадарскай "Кубані". За гады прафесійнай кар'еры Яўген Памазан выступаў таксама ў маскоўскім ЦСКА, "Урале" з Екацярынбурга, "Анжы" з Махачкалы, "Спартаку" з Нальчыка.