Рэканструкцыя Купалаўскага: вынікі
На мінулым тыдні былі зьнятыя будаўнічыя полагі з Купалаўскага тэатру. Агаліўся фасад, бачнымі сталі сьцены, пілястры, балясіны і вокны. Час падвесьці вынікі ды высьветліць, ці варта было чапаць нацыянальны набытак. «Вялікі стыль» у разбурэньні Калі ў адукаванага чалавека запытацца, якія 50 зьяў ён асацыюе зь Беларусьсю, беларускай мовай і культурай, Купалаўскі ў гэты сьпіс абавязкова трапіць. Схаваны ў старасьвецкім парку будынак тэатру лунаў у нацыянальнай сьвядомасьці недзе побач з выявай Багушэвіча ды «Паўлінкай». Читать дальше...