Апошнія гадзіны беларускага Тахэлесу
Дык вось, у мінулы чацьвер я патрапіў у Бэрлін і пабег у Тахэлес. Я марыў выпіць першы кубак бэрлінскай кавы ў той кавярні на трэцім паверсе, дзе год таму меў гуманітарны дыялёг з бармэнам. Я прыпёрся а палове другой гадзіны ночы: ён спаў. Але калі я падышоў да стойкі, прачнуўся і моўчкі зрабіў мне эспрэса. Трэба было нешта сказаць. — Калі вы зачыняецеся? — Можаш спаць тут. У гэтай размове — сутнасьць Тахэлесу. Прыемна быць сярод людзей, якія, зрабіўшы табе кавы, прапануюць застацца пераначаваць. Читать дальше...