КАЛЯНДАР ПАМЯТНЫХ ДАТ НА 2019 год (да 610 годзя Пастаў)
670 гадоў назад (1349 г.) уладальнікам вёскі Пасаднік быў Гвідон Зяновіч, пра якога вядома, што ён займаўся рыбай. 610 гадоў назад (1409 г.) вёска Пасаднік, якая належала Гераніму Зяновічу (Зяновію Братошычу), па прывілеі караля Уладзіслава Ягайлы пераведзена ў разрад мястэчак з наданнем назвы Паставы; у мястэчку 26 двароў, 13 корчмаў. 560 гадоў назад (1459 г.) пабудаваны касцёл у Лынтупах. 450 гадоў назад (1569 г.) у выніку уніі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага Пастаўшчына становяцца часткай адзінай федэратыўнай дзяржавы -Рэч Паспалітай. Читать дальше...