Бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні можна вырашыць падчас тэлефонных ліній
28 кастрычніка на прамую сувязь выйдуць прадстаўнікі ўлады.
У сталіцы прымаць званкі будзе першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. Задаць пытанні можна з 9-ці да 12-ці гадзін.
У цэнтральным рэгіёне на сувязь выйдзе намеснік старшыні аблвыканкама Алег Плаўскі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя пытанні з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці можна кожную суботу.