Удаве Навальнага ў Дрэздэне ўручылі прэмію мужа
У Дрэздэне 12 траўня адбылася цырымонія ўручэньня Дрэздэнскай прэміі міру. Яна ўручаецца людзям за выбітны ўнёсак у справу міру і міжнароднага ўзаемаразуменьня. Сёлета ляўрэатам пасьмяротна стаў загінулы ў лютым у калёніі ў Расеі расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны.