Юрыст Максім Знак паведаміў, што ўлады палохаюць бацькоў адабраньнем дзяцей за ўдзел у пратэстах
Член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, юрыст Максім Знак расказаў, што бацькоў у некаторых школах і дзіцячых садках папярэджваюць, што за ўдзел у масавых акцыях сем’і могуць прызнаць нядобранадзейнымі і фактычна забраць дзяцей.