Прадстаўніца фонду Брыджыт Бардо заклікае Беларусь не забіваць бадзяжных жывёл і чакае сустрэчы з Лукашэнкам
У Менску зь візытам знаходзіцца Брыжыт Алюа, прадстаўніца міжнароднага Фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо. Яна заклікала беларускія ўлады не забіваць бяздомных катоў і сабак, а стэрылізаваць, вакцынаваць і выпускаць іх на волю.