Чаму ЗША адпрацоўвалі вучэбны ядзерны ўдар па Беларусі? Тлумачым з экспэртам
Паводле сцэнару манэўраў, першай удар па цэлі NATO ў адной з краінаў Балтыі нанесла Расея, на што ЗША адрэагавалі запускам некалькіх адзінак ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым адзначаецца, што ўзброеныя сілы Беларусі не ўдзельнічалі ва ўдары Расеі па аб’ектах NATO. Ці такое магчыма?