Аўтар допісу пра гарбату зноў наведаў кавярню, дзе яму пагражалі ахоўнікамі
«Цяпер мяне абслугоўвалі па-беларуску. Касірка старанна падбірала беларускія словы, каб не памыліцца, спытала, ці было смачна, таму я застаўся цалкам задаволены абслугоўваньнем», — расказаў мянчук Арамаіс Мірак’ян.