«Гэта чысты папулізм і крывадушнасьць». Чаму Рух супраць БелАЭС не аб’яднаў літоўскіх палітыкаў
У Вільні адбыўся першы зьезд Руху супраць Беларускай АЭС. Ён пазыцыянуе сябе як арганізацыю шырокага спэктру палітычных сілаў, якая будзе дамагацца закрыцьця станцыі ў Астраўцы. Але нават у самой у Літве ня ўсім палітыкам з гэтым рухам па дарозе.