Палякі даводзяць да ладу родны дом Чэслава Немэна ў Васілішках. Некалькі гадоў таму ён быў заплянаваны пад знос
У Старых Васілішках на Шчучыншчыне пры фінансавай дапамозе Польшчы перакрылі дах — замест шыфэру паклалі драніцы — на доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі, вядомы пад псэўданімам Немэн, узятым у гонар ракі ягонага дзяцінства. А яшчэ колькі гадоў таму хату плянавалі пад знос.