Гарадзенцаў запрашаюць прыняць удзел у стварэннi “Кінатэатра без бар’ераў”
“Кінатэатр без бар’ераў” – так назывецца сацыяльны дабрачынны праект, які рэалізуе зараз Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Мэта праекта — агранізацыя памяшкання для правядзення заняткаў з дзецьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі, а таксама з іх бацькамі. Праз стварэнне спецыяльнага культурніцкага асяродзя хоспіс жадае палепшыць сістэму аказання дапамогі сем’ям, у якіх знаходзяцца цяжка і невылечна хворыя дзеці. […]