У Варшаве паказалі фільм «Міраслаў Лазоўскі. Лёс героя»
Шкада, што мы страчваем лепшых, найбольш годных, кажуць удзельнікі кінапрагляду.
У цэнтры Варшавы ў Беларускай прасторы «Робім разам» прайшоў сумесны кінапрагляд дакументальнага фільма Вольгі Воранавай «Міраслаў Лазоўскі. Лёс героя». Фільм пра беларускага героя, які паклаў на алтар свабоды сваё жыццё.
Шкада, што мы страчваем лепшых, найбольш годных, кажуць удзельнікі кінапрагляду:
– Сумна гэта ўсё, што найлепшы беларусы гінуць ва Украіне. Яны маглі бы болей карысці прынесці жывымі
– Лазоўскі, Алесь Пушкін – прыклады, як трэба любіць Беларусь.
– Я разумею, што Міраслаў Лазоўскі гэта чалавек моцны духам. І жадаю ўсім беларусам сабрацца з духам, і паказаць сваю моц, і дажаць тое чаго мы не дажалі раней у барацьбе за незалежнасць.
Міраслаў Лазоўскі – сапраўдны патрыёт Беларусі. Змагаўся з рэжымам з 1995 года. Загінуў у траўні 2023 года пад час баёў пад Бахмутам ва Украіне. За адвагу ўзнагароджаны беларускім Медалём за баявыя заслугі. Быў пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Жалезнага рыцара.
Беларускае Радыё Рацыя