У Беларусі з-за галалёдзіцы аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Дарогі і тратуары ператварыліся ў сапраўдную коўзанку. Па краіне ўначы прайшлі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу і гэта на фоне маразоў.
Па словах траўматолага – у такіх умовах галоўнае правіла – не спяшацца:
— Галалёд – небяспечная рэч са сваёй непрадказальнасцю. Лепш за ўсё перасоўвацца, не адрываючы ногі ад лёду. Пажадана ногі ў каленях крыху прыгінаць.
Небяспечна на прыступках паднімацца, калі яны пакрыты лёдам. Упаў, паслізнуўся, крыху паляжаць, падумаць, што баліць, дзе баліць. Калі ўсё дрэнна ці не ўпэўнены ў чымсьці, звяртаешся да траўматолага.
Грамадзянаў заклікалі ўстрымацца па магчымасці ад далёкіх паездак, перасоўвацца грамадскім транспартам.
Беларускае Радыё Рацыя