Новым міністрам эканомікі стаў Юрый Чабатар
Раней Юрый Чабатар з'яўляўся першым намеснікам міністра эканомікі.
Аляксандр Лукашэнка назначыў новага міністра эканомікі. Ім стаў Юрый Чабатар, які займаў пасаду першага намесніка міністра эканомікі.
Чабатар скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 2002 годзе і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце ў 2008 годзе. З 2003 года працаваў на розных пасадах у Міністэрстве эканомікі. У 2011 годзе ўзначаліў галоўнае ўпраўленне прамысловасці, транспарту і сувязі Мінэканомікі. У 2016-м прызначаны намеснікам міністра эканомікі, у 2020-м – першым намеснікам міністра.