Яўген Кавальскі: Працуем, каб выжылі вёскі на Падляшшы
Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі падпісаў дамовы з прадстаўнікамі 13 мясцовых ініцыятыўных груп з Падляшша, якія атрымалі падтрымку ЕЗ для рэалізацыі стратэгіі развіцця.
Кажа прэзідэнт Аб’яднання мясцовых ініцыятыўных груп «Белавежская пушча» Яўген Кавальскі:
-Выдзелена 5 млн 100 тысяч еўра на рэалізацыю гэтых праектаў. І гэтыя грошы пойдуць на развіццё інфраструктуры, на вясковыя святліцы і так далей. Мы бачым, што абязлюдзелі вёскі ў нас. Трэба дапамагаць людзям, якія там засталіся.
Сродкі на рэалізацыю стратэгіі ініцыятыўных груп на Падляшшы паступілі з праграмы «Еўрапейскія фонды для Падляшша 2021-2027» у памеры 50,5 млн. злотых, а таксама з Еўрапейскага сельскагаспадарчага фонду для развіцця вёскі і ініцыятывы LEADER – 28,1 млн. еўра адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя