Алег Латышонак: Засмучае бяздзеянне студэнтаў з Беларусі
Сам Алег Латышонак актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія ладзіць беларуская дыяспара ў Беластоку.
Artykuł Алег Латышонак: Засмучае бяздзеянне студэнтаў з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падводзячы культурніцкія вынікі зыходзячага году, прафесар, гісторык з Беластоку Алег Латышонак адначыў, што найбольш яго засмучае бяздзеянне студэнтаў з Беларусі:
– Перш за ўсё, чаго мне не хапае, гэта студэнцкай дзейнасці. Я проста з жахам назіраю бяздзейнасць беларускага студэнцтва ў Польшчы. Быццам іх тут адзінаццаць тысяч, а як бы нікога і не было. Тут быў „БАС”, у часы росквіту сотні людзей прыходзіла на яго мерапрыемствы. Гаварылі, што беларусы любяць танцы. Але, прынамсі, іх нешта аб’ядноўвала. Думаю, што можа трэба больш танцавальных балаў праводзіць, каб інтэграваць асяроддзе.
Сам Алег Латышонак удзельнічае ў мерапрыемствах, якія ладзіць беларуская дыяспара ў Беластоку. Ён ужо двойчы чытаў лекцыі па гісторыі ў беларускім гістарычным клубе Beer&History. А таксама паўдзельнічаў у імпрэзе памяці паэта Алеся Разанава ў хабе „Новая Зямля”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алег Латышонак: Засмучае бяздзеянне студэнтаў з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.