Выхад на лёд забаронены
З-за цёплай тэмпературы і дажджоў водныя аб’екты сталі небяспечнымі.
Artykuł Выхад на лёд забаронены pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ратавальнікі аб’явілі, што выхад на лёд забаронены. З-за цёплай тэмпературы і дажджоў водныя аб’екты краіны сталі небяспечнымі.
Інструктар Таварыства выратавання людзей на вадзе Аляксей Нагорны распавёў, што знешне магчыма і не заўважыць пагрозы:
– Замеры рабіліся на некаторых вадаёмах, лёд у кшталце „пірага” – вада, лёд, снег. Самае дрэннае, што лёд ужо стаў рыхлым, у любы момант можа праваліцца. Ужо ёсць прамыіны, таму вялікая просьба на лёд не выходзіць, паводзіць сябе акуратна ў раёне вадаёмаў.
За месяц у Беларусі ў выніку правалу пад лёд загінула 17 чалавек, з якіх 12 ахвяраў – гэта аматары зімовай рыбалкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выхад на лёд забаронены pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.