Кіраўнік МЗС Эстоніі ўручыў Ціханаўскай копію дакумента БНР
24 кастрычніка раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі.
Artykuł Кіраўнік МЗС Эстоніі ўручыў Ціханаўскай копію дакумента БНР pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
24 кастрычніка раніцай Святлана Ціханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі, паведамляе тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».
Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента Рады БНР аб прызнанні незалежнасці Эстоніі.
Рэйнсалу пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, падзяляе яго і беларусаў, а таксама беларусаў і расейцаў. Ён яшчэ раз паабяцаў, што Эстонія накіруе ў Вільню спецыяльнага дыпламата, у кампетэнцыю якога будзе ўваходзіць узаемадзеянне з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Artykuł Кіраўнік МЗС Эстоніі ўручыў Ціханаўскай копію дакумента БНР pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.