„Шахцёр” застаўся на першым месцы ў чэмпіянаце
У Жодзіне лідары першынства абыгралі "Тарпеда-БелАЗ".
Artykuł „Шахцёр” застаўся на першым месцы ў чэмпіянаце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” захавалі за сабой першую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.
У Жодзіне лідары першынства абыгралі „Тарпеда-БелАЗ” – 1:0. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы забіў Максім Скавыш, які вызначыўся на 15-й хвіліне гульні. Да гэтага жодзінцы не прайгравалі 11 матчаў запар.
Яшчэ адзін з галоўных фаварытаў турніру менскае „Дынама” на сваёй арэне не змог абыграць берасцейскіх дынамаўцаў, завяршыўшы паядынак унічыю – 0:0. У Бабруйску мясцовая „Белшына” пасля першага тайма выйгравала ў „Мінска” 2:0, але потым госці здолелі вызначыцца двойчы і пазбеглі паразы – нічыя 2:2. Футбалісты „Віцебска” пацярпелі трэцюю паразу запар, саступіўшы на хатняй арэне „Слуцку” – 0:1. Пераможны гол на рахунку Сяргея Глебкі.
„Зорка-БДУ” разграміла футбалістак берасцейскага „Дынама”
Футбалісткі сталічнай „Зоркі-БДУ” ўзняліся на трэцяе месца ў турнірнай табліцы жаночага чэмпіянату Беларусі.
У хатнім паядынку 23-га тура мінчанкі ўпэўнена перайгралі гасцей з берасцейскага „Дынама” 11:0. Хет-трыкам адзначылася Зайнаб Ібрагімава, па дублю аформілі Яна Арцішэўская і Крысціна Кіянка.
Галоўныя фаварыты першынства свае сустрэчы правялі ў суботу, святкаваўшы разгромныя перамогі. Лідэры турніру футбалісткі мінскага „Дынама-БДУФК” на выездзе не пакінулі шанцаў аўтсайдарам з „Гомеля”, выйграўшы з сухім лікам 16:0. Віцэ-чэмпіён краіны „Мінск” таксама ў гасцях быў мацнейшы за магілёўскае „Дняпро” – 5:1.
„Ягелонія” згуляла ўнічыю са «Шлёнскам»
У матчы 14-га тура PKO BP Ekstraklasa беластоцкая «Ягелонія» згуляла ў гасцях унічыю з уроцлаўскім «Шлёнскам» 2:2. Гаспадары могуць адчуваць сябе незадаволенымі. Хаця яны часцей знаходзіліся ў штрафной суперніка і былі больш небяспечнымі, у выніку здолелі набраць толькі адно ачко. За беластоцкую каманду галы забілі Марк Гуаль і Якуб Левіцкі. «Ягелонія» набрала 11 ачкоў і займае восьмую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У наступным туры 29 кастрычніка беластачане згуляюць на хатняй арэне з варшаўскай «Легіяй».
„Барселона” адправіла чатыры мячы ў браму „Атлетыка”
„Барселона” разграміла „Атлетык” Більбао ў матчы 11-га тура чэмпіянату Іспаніі. У першым тайме галамі адзначыліся Дэмбеле, Раберта і Левандоўскі, а ў другім тайме Торэс паставіў кропку ў матчы — 4:0.
„Барса” ідзе другой у турнірнай табліцы з 28 ачкамі. Мадрыдскі „Атлетыка” на выездзе абыграў „Беціс” з лікам 2:1.
Дубль на свой рахунак запісаў француз Антуан Грызман, гаспадары адказалі дакладным ударам са штрафнога Набіля Фекіра.
„Тотэнхэм” на хатняй арэне саступіў „Ньюкаслу” ў матчы 13-га тура чэмпіянату Англіі — 0:1.
„Шпоры” з 23 ачкамі ідуць трэцімі ў табліцы, у „Ньюкасла” 21 бал і чацвёртая пазіцыя. „Напалі” перамог „Рому” ў матчы 11-га тура чэмпіянату Італіі — 1:0. Адзіны мяч забіў нападнік Віктар Асімхен.
„Напалі” лідыруе ў табліцы з 29 ачкамі, у „Ромы” 22 балы і пятая пазіцыя.
Ферстапен стаў пераможцам „Гран-пры ЗША”
Макс Ферстапен, які прадстаўляе „Рэд Бул”, стаў пераможцам „Гран-пры ЗША”, святкаваўшы 13-ю вікторыю ў сезоне.
Другое месца заняў Льюіс Хэмілтан з „Мэрсэдэс”, трэцім — Шарль Леклер, які выступае за Ферары. „Рэд Бул” зарабіў 37 ачкоў і датэрмінова стаў пераможцам Кубка канструктараў. За тры этапы да канца сезона ў аўстрыйскай каманды 656 балаў, яна недасягальная для „Ферары”, у якой 469 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Шахцёр” застаўся на першым месцы ў чэмпіянаце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.