Аўтару “Полькі беларускай” – 65
Леанід Дранько-Майсюк напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг. На словы паэта напісаны больш за 40 песень.
Artykuł Аўтару “Полькі беларускай” – 65 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аўтару слоў беларускай песні “Полька беларуская” Леаніду Дранько-Майсюку 10 кастрычніка спаўняецца 65 гадоў.
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў старажытным Давыд-Гарадку, што на Палессі. Працаваў рабочым у філіяле Кобрынскага інструментальнага завода. З першымі вершамі дэбютаваў у столінскай раёнцы «Навіны Палесся». Друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”. Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля завяршэння службы ў войсках паветраных сіл, рэдагаваў пісьменніцкія рукапісы ў беларускім дзяржаўным выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Леанід Дранько-Майсюк напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг. Сярод якіх – “Стомленасць Парыжам”, “Цацачная крама”, “Вандроўнік”, “Над пляцам”, “Тут”, ”Места і свет”, “Акропаль”, “Гаспода”, “Паэтаграфічны раман”, “Кнігі для спадарыні Эл” і іншыя. На словы паэта напісаны больш за 40 песень. У апошні час пісьменнік даследуе творчасць заходнебеларускіх пісьменнікаў.
Шчыра віншуем спадара Леаніда з юбілеем! Жадаем яму творчага натхнення і новых цікавых кніг!
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аўтару “Полькі беларускай” – 65 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.