10 кастрычніка – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
Беларускія праваабаронцы з 2009 года праводзяць кампанію “супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, - адзначыў яе каардынатар Андрэй Палуда.
Artykuł 10 кастрычніка – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, але Беларусь і ў гэтым пытанні не ідзе за цывілізаваным светам. Да гэтага часу ў Беларусі, адзінай краіне на постсавецкай і еўрапейскай прасторы, існуе смяротнае пакаранне.
Беларускія праваабаронцы з 2009 года праводзяць кампанію “супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, – кажа яе каардынатар Андрэй Палуда:
-Чаго дабілася кампанія, улічваючы, што асноўная і галоўная мэта кампаніі – гэта адмена смяротнага пакарання ці, прынамсі, увядзенне мараторыя як першага крока да адмены смяротнага пакарання. Мы па вялікім рахунку можам сказаць, што гэтых мэтаў мы пакуль што не дасягнулі, канешне. Але з іншага боку, ёсць такія рэчы, якія з’яўляюцца вельмі важнымі. Напрыклад, я магу згадаць сітуацыю з памілаваннем братоў Косціных. Мы вельмі актыўна разам са сваякамі, журналістамі і актывістамі займаліся кампаніяй па адмене гэтага прысуду.
Паводле Андрэя Палуды, пасля 2020 года праца праваабаронцаў і журналістаў вельмі ўскладнілася. Многія актыўныя людзі, якія займаліся гэтым пытаннем, сядзяць у турмах. Гэта Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка і Марфа Рабкова. Але праца ў гэтым накірунку працягваецца.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 10 кастрычніка – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.