Святлана Куль-Сяльверстава: Я маю надзею, што мы не проста выжывем, а пойдзем наперад
Наш карэспандэнт пагутарыў пра магчымасці асветнай пляцоўкі "Беларуская Акадэмія з Госцем Рацыі, прафесарам Святланай Куль-Сяльверставай.
Artykuł Святлана Куль-Сяльверстава: Я маю надзею, што мы не проста выжывем, а пойдзем наперад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Калі ў Беларусі лютуе антыбеларуская палітыка ў сістэме вышэйшай асьветы, калі тысячы нашых суграмадзянаў з’ехалі за мяжу, і не могуць атрымоўваць адукацыю на роднай мове, каб захавацца, як нацыя, каб людзі заставаліся ў беларускай культурнай і навуковай прасторы – працуе ініцыятыва «Беларуская Акадэмія». Адукацыю, з яе дапамогай, людзі могуць атрымаць незалежна ад месца знаходжання.
Наш карэспандэнт пагутарыў пра магчымасці гэтай асветнай пляцоўкі з Госцем Рацыі, прафесарам Святланай Куль-Сяльверставай.
РР: Вельмі бракуе беларускай думкі, адукацыі, асветы… Вашая Акадэмія – адзін з альтэрнатыўных варыянтаў. Ці можам ралічваць, што беларуская інтэлектуальная прастора, беларуская навука не загіне ў гэты час татальных пераследаў беларусаў на сваёй радзіме?
Святлана Куль-Сяльверстава: Гучна сказана, што адна з альтэрнатываў. Беларуская Акадэмія гэта ініцыятыва, мы не праект, мы не грант, мы не арганізацыя, мы ініцыятыва. Гэта трошкі адрозніваецца. Яна працуе два гады. Сёлета 9 кастрычніка як раз споўнілася два гады. Калі паставіць пытанне, ці можна разлічваць і што рабіць беларусам? Ведаецца, я аптымістка. І гледзячы на тое, што робіцца цяпер у прасторы адукацыі, у прасторы беларускай навукі, увогуле ў культурнай прасторы, я маю надзею, што мы не проста выжывем у гэтай сітуацыі, а мы пойдзем наперад і зробім важныя крокі, каб пасля было на што апаберціся і што развіваць. Чаму я такой добрай думкі, чаму ў мяне такая надзея? Ведаеце, апошнія паўтара месяца была магчымасць не проста працаваць у Беларускай Акадэміі, а сустрэцца з прадстаўнікамі розных адукацыйных ініцыятыў, якія сёння паўсталі па-за межамі Беларусі. Створаныя тымі людзьмі, якія або выехалі пасля 2020 года, яны не мелі магчымасці ажыццявіць свае планы на радзіме. У нас, у Беларускай Акадэміі, у жніўні быў з’езд выкладчыкаў, прыехала 21 чалавек. І мы сустракаліся і ў Беластоку, і ў Варшаве з прадстаўнікамі польскай навукі і вышэйшай школы, а таксама з беларускімі адукацыйнымі ініцыятывамі. Не ўсе, канешне, але некалькі ініцыятыў вельмі актыўна і плённа працуюць. Мы з імі будзем супрацоўнічаць. Яны не проста дапамагаюць выжыць, захаваць статус-кво, а ідуць далей, развіваюцца. Няма пустэчы, няма выпалега поля.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Святлана Куль-Сяльверстава: Я маю надзею, што мы не проста выжывем, а пойдзем наперад pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.