Беларускія футбалісты даведаліся сапернікаў па кваліфікацыі ЧЕ-2024
Зборная Беларусі трапіла ў кваліфікацыйную групу І разам з камандамі Швейцарыі, Румыніі, Андоры, Ізраіля і Косава.
Artykuł Беларускія футбалісты даведаліся сапернікаў па кваліфікацыі ЧЕ-2024 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Франкфурце-на-Майне адбылося лёсаванне адборавага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 года.
Зборная Беларусі трапіла ў кваліфікацыйную групу І разам з камандамі Швейцарыі, Румыніі, Андоры, Ізраіля і Косава. Зборная Польшчы згуляе ў групе Е разам з Чэхіяй, Фарэрскімі выспамі, Албаніяй і Малдовай
Матчы адборавага турніру пачнуцца 23 сакавіка і завершацца 21 лістапада 2023 года. Прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю атрымаюць па дзве лепшыя каманды.
„Нёман” выйграў у „Славіі” ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Гарадзенскі „Нёман” абыграў мазырскую „Славію” 2:0 у заключным матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі.
Абодва мячы гульні ў Гародні былі забітыя ў другім тайме: на 77-й хвіліне Ягор Зубовіч з пенальці адкрыў лік, а яшчэ праз 6 хвілін Раман Пасевіч падвоіў перавагу гаспадароў поля.
Раней футбалісты дзяржынскага „Арсенала” нечакана абыгралі сталічны „Энергетык-БДУ” з лікам 1:0. На 70-й хвіліне гульні форвард гасцей Глеб Расадкін забіў пераможны мяч.
„Арсенал” нанёс паразу „Ліверпулю” ў матчы з пяццю галамі
Футбалісты лонданскага „Арсенала” прымусілі капітуляваць „Ліверпуль” у цэнтральным матчы 10 тура чэмпіянату Англіі. У пераможцаў дублем вызначыўся Букаё Сака, які забіў адзін з галоў з пенальці. Яшчэ адзін мяч у браму Элісана адправіў Габрыэл Марцінэлі. У мерсісайдцаў вызначыліся Дарвін Нуньес і Раберта Фірміна.
„Манчэстэр Юнайтэд” на выездзе абыграў „Эвертан” 2:1. Пераможны мяч забіў Крыштыяну Раналду, які выйшаў на замену на 29-й хвіліне.
Гол Педры прынёс „Барселоне” перамогу ў матчы з „Сельтай” — 1:0. „Барса” лідыруе ў табліцы з 22 ачкамі, апярэджваючы „Рэал” па дадатковых паказчыках.
Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Тарпеда” ў КХЛ
Хакейнае менскае „Дынама” пацярпела паразу ад „Тарпеда” ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Каманды згулялі ў Ніжнім Ноўгарадзе другі раз за тыдзень, у першай сустрэчы мацнейшымі апынуліся менчане – 3:2. А напярэдадні ніжагародцы ўзялі рэванш 5:2 – у складзе «зуброў» закінутымі шайбамі адзначыліся Ігар Мартынаў і Павел Варфаламеў. Далей падначаленых Вудкрафта чакае гасцявы матч супраць піцерскага СКА. Паядынак пройдзе ў аўторак і стартуе ў 19.30.
Ферстапен у другі раз запар стаў чэмпіёнам „Формулы-1”
Пілот з Нідэрландаў Макс Ферстапен, які прадстаўляе каманду „Рэд Бул”, перамог у 18-м этапе чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын „Формула-1” – Гран-пры Японіі – і датэрмінова выйграў чэмпіянат.
Пілот каманды „Ферары” манегаск Шарль Леклер фінішаваў другім, а мексіканец Серхіа Перэс з „Рэд Бул” – трэцім.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускія футбалісты даведаліся сапернікаў па кваліфікацыі ЧЕ-2024 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.