Дзмітрый Кузьмін пакінуў трэнінг-кэмп „Вініпега”
19-гадовы беларус адпраўлены ў юніёрскую лігу Антарыё, дзе будзе бараніць колеры "Флінт Файрбердс".
Artykuł Дзмітрый Кузьмін пакінуў трэнінг-кэмп „Вініпега” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін патрапіў пад скарачэнне ў трэніровачным лагеры “Вініпега”. 19-гадовы гулец адпраўлены ў юніёрскую лігу Антарыё, дзе будзе бараніць колеры „Флінт Файрбердс”.
У выставачным матчы НХЛ „Арызона” на чужым лёдзе саступіла „Даласу” — 3:4 (АД). Беларускі абаронца „каётаў” Уладзіслаў Калячонак выходзіў на пляцоўку ў першай пары, з Конарам Тымінсам. На 52-й хвіліне, калі „Арызона” гуляла ў меншасці, Калячонак апярэдзіў перад чужой брамкай Уіла Батчэра і, закінуўшы шайбу, перавёў гульню ў авертайм.
У яшчэ адным выставачным матчы НХЛ „Нью-Джэрсі” дома аказаўся мацнейшым за „Айлендэрс” — 4:1. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч выходзіў на лёд у трэцім звяне і закінуў шайбу ў першым перыядзе.
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фінальнай стадыі Лігі Нацый
У „фінал чатырох” Лігі нацый выйшлі зборныя Нідэрландаў, Італіі, Харватыі і Іспаніі. Краіна-гаспадыня фінальнай стадыі Лігі нацый будзе выбрана сярод гэтых чатырох зборных, паўфінальныя пары будуць вызначаны ў выніку адкрытага лёсавання. Паўфіналы турніру адбудуцца 14 і 15 чэрвеня. Матч за 3-е месца і фінал – 18 чэрвеня 2023 года.
Ліянэль Месі атрымаў 100-ю перамогу ў складзе зборнай Аргентыны і ўвайшоў у топ-3 бамбардзіраў зборных
Капітан зборнай Аргентыны Ліянель Месі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ямайкі адзначыўся двума галамі. Леа давёў лік мячоў, забітых у складзе „альбіселесце” да 90, што дазволіла яму выйсці на трэцяе месца сярод усіх бамбардзіраў зборных. Па гэтым паказчыку Месі саступае толькі партугальцу Крышціяну Раналду са 117 галамі і іранцу Алі Даеі — 109 галоў.
Галавенка перайшоў у «Жырардавянку» з польскага Д6
25-гадовы брамнік Павел Галавенка перайшоў у «Жырардавянку», якая выступае ў шостым дывізіёне Польшчы. Апошнім клубам галкіпера было «Жодзіна-Паўднёвае» з другой лігі. Галавенка мае досвед выступу ў вышэйшай лізе за футбольны клуб «Менск», а таксама за моладзевую зборную Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзмітрый Кузьмін пакінуў трэнінг-кэмп „Вініпега” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.