У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуюцца да фестывалю «Напрамак Усход»
Сёлета ён пройдзе з 5-га да 15 кастрычніка. У шосты раз у сталіцу Падляшша прыедуць 7 калектываў.
Artykuł У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуюцца да фестывалю «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёлета ён пройдзе з 5-га да 15 кастрычніка. У шосты раз у сталіцу Падляшша прыедуць 7 калектываў. А гэта два – з Украіны, група «Свабодныя Купалаўцы», якія прадстаўляюць Беларусь, калектывы з Грузіі, Арменіі, Літвы ды Паўночнай Македоніі. Таксама выступяць гаспадары сцэны з беластоцкага драматычнага.
Усе гэтыя спектаклі аб«яднаныя сучаснай тэматыкай, кажа дырэктар тэатра Пётр Паўтарак. Напрыклад, прагучыць тэма вайны ва Украіне:
– Гэта выйшла цалкам незалежна ад нам. Мы толькі выбралі спектакль. Цяпер мы маем канфлікт ва Украіне, які перабольшвае ўсе іншыя загранічныя здарэнні, асабліва калі таксама згадаць, што гэта недалёка ад польскай мяжы. Мне падаецца натуральным тое, што творцы, якія недалёка Украіны, выкарыстоўваюць гэтую тэму.
«Напрамак Усход», традыцыйна, прадстаўляе культуру памежжа ды ўмацоўвае супрацоўніцтва. І менавіта таму з’явіўся сёлета новы напрамак – Паўночная Македонія, нядаўна там выступалі беластоцкія акцёры.
Фестываль «Напрамак Усход VI» фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту – са сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ды з бюджэту Падляскага ваяводства. У сувязі з рамонтам асноўнага будынку тэатра на вуліцы Электрычнай – фестывальныя паказы пройдуць на розных пляцоўках горада.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоцкім драматычным тэатры рыхтуюцца да фестывалю «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.