Праваабаронца: Магчыма будуць дакументы кшталту “нансэнаўскага пашпарту”
Раман Кісляк лічыць, што пазбаўленне грамадзянства можа падштурхнуць дэмакратычныя сілы Беларусі пачаць выдаваць свае пашпарты.
Artykuł Праваабаронца: Магчыма будуць дакументы кшталту “нансэнаўскага пашпарту” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На афіцыйным прававым партале Беларусі ўжо апублікаваны праект закону, згодна з якім людзей, асуджаных па так званых “экстрэмісцскіх” артыкулах можна будзе пазбавіць грамадзянства. Зараз ён разглядаецца Палатай прадстаўнікоў.
Юрыст і праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што такая норма можа падштурхнуць дэмакратычныя сілы Беларусі пачаць выдаваць свае пашпарты:
-Гэта можа нават падштурхнуць дэмакратычныя сілы, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, выдаваць дакументы кшталту “нансэнаўскага пашпарту”, як прыналежнасць да грамадзянства Вольнай Беларусі.
На днях Следчы камітэт Беларусі абвесціў, што распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пецярых чалавек, якія абвінавачваюцца па экстрэмісцскіх артыкулах і знаходзяцца за мяжой. Менавіта яны, верагодна, могуць стаць першымі, каго пазбавяць грамадзянства пасля прыняцця новага закону.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праваабаронца: Магчыма будуць дакументы кшталту “нансэнаўскага пашпарту” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.